vinterskald: (Default)
[personal profile] vinterskald
Спявае добра салавей,
ад гарадоў жа - тлум.
Мне гэты лес стаў даражэй -
заступнік маіх дум.

Кахаю часта тут бываць,
адзін з самім сабой.
На кілімах раўніны спаць -
адпачываць душой.

Сеў матылёк на маю скронь
і вецер цёплы дзьме.
Святло спадае на далонь...
і так спакойна мне.

А дзесьці там гульня вады...
мае сны як крышталь,
іх раствараюцца сляды
сярод нябесных хваль.

Profile

vinterskald: (Default)
Vratislav Vinterskald

March 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
1617 1819202122
23242526272829
3031     

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Apr. 24th, 2026 06:02 pm
Powered by Dreamwidth Studios